Іранскі міністар замежных спраў прыбыў у Менск

Валер Каліноўскі, Менск У Менску з двухдзённым візытам знаходзіцца міністар замежных спраў Ірану Манучэхр Матакі.
Сёньня ён сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, кіраўніком Палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Канаплёвым і міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым. Гэта трэці візыт міністра замежных спраў Ірану ў Беларусь, раней Менск наведвалі таксама былы прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі, а таксама міністры прамысловасьці, гандлю, культуры і ісламскай арыентацыі.

Пра візыт кіраўніка МЗС Ірану – у нашым вечаровым эфіры і пазьней на сайце.