Радыё Свабода Сёньня завяршаецца візыт у Вэнэсуэлу афіцыйнай беларускай дэлегацыі на чале з сакратаром Савета бясьпекі Віктарам Шэйманам.
Беларускія афіцыйныя крыніцы пра візыт у Каракас беларускай дэлегацыі даюць дастаткова абмежаваныя зьвесткі. Паведамляецца, што ў складзе дэлегацыі ёсьць віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка, які курыруе нафтакомплекс. Адпаведна, праводзіліся перамовы з прадстаўнікамі ведамстваў Вэнэсуэлы, зьвязанымі з нафтаздабычай. Аднак пра што менавіта дамаўляліся, пэўна ня кажуць.
Вэнэсуэлу наведваюць таксама шмат вайскоўцаў ды чыноўнікаў, наўпрост зьвязаных з ваенна-прамысловым комплексам. Гэта Мікалай Азімаў, які кіруе ваенна-прамысловым камітэтам, Алег Пафераў, камандуючы ваенна-паветранымі сіламі, Андрэй Шалуха, дэкан факультэту падрыхтоўкі замежных вайскоўцаў, ды шэраг кіраўнікоў структураў, занятых вытворчасьцю зброі ці яе гандлем. Аглядальнікі мяркуюць, што па ўсіх названых кірунках Беларусь наладзіць сувязі з Вэнэсуэлай. Каракас зацікаўлены ў пераўзбраеньні свайго войску і гатовы за гэта разьлічвацца ня толькі грашыма, але й нафтавымі радовішчамі. Вось чым, паводле вайсковага экспэрта Аляксандра Алесіна, тлумачыцца цікаўнасьць Вэнэсуэлы да беларускай зброі.
(Алесін: ) “Ужо наш вэнэсуэльскі сябра Уга Чавэс зрабіў адпаведныя заявы. Ён сказаў, што акрамя расейскага ўзбраеньня, яго цікавяць сыстэмы СПА, прычым аўтаматызаваныя сыстэмы СПА, якія вырабляюць у Беларусі. Таму, мяркую, ёсьць вайсковы аспэкт візыту”. \
На думку Аляксандра Алесіна, у Каракасе могуць таксама дамовіцца аб пастаўках вырабаў Беларускага оптыка-мэханічнага аб’яднаньня. Яно вырабляе лепшыя ў краінах СНД прыцэлы да стралковай зброі. А Уга Чавэс ўжо заявіў пра намер закупіць ў Расеі больш за мільён аўтаматаў Калашнікава. Вэнэсуэльскі прэзыдэнт сказаў: гэтая зброя можа спатрэбіцца, каб адбівацца ад магчымай агрэсіі ЗША. Дарэчы, у складзе беларускай дэлегацыі ёсьць і генэральны дырэктар БелОМа Вячаслаў Бурскі.
Магчымы кантракт з Вэнэсуэлай будзе ня першым прарывам беларускіх гандляроў зброі на рынак Паўднёвай Амэрыкі. Аднак тыя ўгоды часта суправаджаліся скандаламі. Гэтак, у сярэдзіне 1990 гадоў Менск прадаў у Пэру вялікую партыю самалётаў МІГ-29 і СУ-25, а потым высьветлілася – бяз поўнага камплекту. У Ліме дагэтуль лічаць, што і мясцовыя, і беларускія чыноўнікі атрымалі ў выніку немалыя хабары. Згадвае Аляксандр Алесін.
(Алесін: ) “Адзін з гэтым самалётаў падчас трэніровачнага палёту ўпаў. Апазыцыя скандал разьдзьмула, высьветлілася, што пры пакупцы самалётаў шмат пераплацілі грошай. За гэта быў адказны кіраўнік мясцовай спэцслужбы Мантэсінас. І калі ўлада ў краіне зьмянілася, яго судзілі. Судзілі за парушэньні правоў чалавека, за катаваньні, а яшчэ і за тое, што пераплаціў за самалёты”.
Беларускую дэлегацыю ў Вэнэсуэле ўзначальвае былы генэральны пракурор Беларусі, цяпер сакратар Савета бясьпекі Віктар Шэйман. Краіны Эўропы і ЗША абвясьцілі яго неўязным з-за падазрэньняў у датычнасьці да палітычных зьнікненьняў у Беларусі.