Уладзімер Арлоў, Менск 7.6.1880, фальварак Лябёдка (цяпер Шчучынскі раён) — 7.12.1943, Менск
Вусьцішна робіцца, калі задумваесься, колькі талентаў і інтэлектуальных сілаў мы аддалі суседзям, найчасьцей атрымліваючы ад іх у падзяку нежаданьне нават прызнаваць, што ёсьць на сьвеце такі народ — беларусы. Своеасаблівым сымбалем гэтых стратаў ёсьць шляхецкая сям’я Іваноўскіх. З чатырох братоў двое — Станіслаў і Юры — сталі перакананымі палякамі, яшчэ адзін — Тадэвуш — літоўцам. На шчасьце, Беларусь не аддала чацьвертага брата — Вацлава.
Выпускнік аднаго з найпрэстыжнейшых у імпэрыі Пецярбурскага тэхналягічнага інстытуту, у 29 гадоў доктар навук, ён замест яснай і гладкай кар’еры абраў непрадказальны шлях беларускага дзеяча.
Адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, нашай першай палітычнай партыі. Стваральнік і кіраўнік першага беларускага выдавецтва “Загляне сонца і ў наша ваконца”. Супрацоўнік “Нашае Нівы” (псэўданім Вацюк Тройца). Дарэчы, гэта Іваноўскі быў ініцыятарам увядзеньня ў беларускую лацінку літараў Č, Š, Ž, якія адрозьнівалі б яе ад польскай.
У жыцьці Вацлава Іваноўскага бывалі пэрыяды (да прыкладу, у 1915—1917 гадах), калі ён адыходзіў ад грамадзка-палітычнай дзейнасьці і заглыбляўся ў навуку. Але беларушчына не адпускала...
Ён браў удзел у Першым Усебеларускім зьезьдзе, займаў пасаду міністра асьветы ўва Ўрадзе БНР і ўдзельнічаў у перамовах з палякамі, імкнучыся прадухіліць падзел Беларусі паміж Польшчай і савецкай Расеяй. Тым часам ягоны брат Станіслаў, баронячы польскія інтарэсы, меў заданьне схіліць Урад БНР да калябарацыі, а Тадэвуш — ужо Тадас Іванаўскас — быў эмісарам літоўскага ўраду ў Шчучыне.
У гады 2-й сусьветнай вайны Іваноўскі зноў вярнуўся да палітычнай дзейнасьці: узначальваў Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні, уваходзіў у Раду Беларускай народнай самапомачы, быў намесьнікам старшыні Беларускага навуковага таварыства. Прызначаны акупацыйнымі нямецкімі ўладамі на пасаду бургамістра Менску, Іваноўскі, тым ня менш, падтрымліваў сувязі як зь незалежніцкімі беларускімі коламі, так і з Арміяй Краёвай. З улікам гэтых акалічнасьцяў вэрсія пра забойства Іваноўскага савецкімі партызанамі не выглядае цалкам пераканаўчай.У сьмерці выбітнага й аўтарытэтнага беларускага дзеяча былі зацікаўленыя і нацысты.