Радыё Свабода Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн выказаў зьдзіўленьне заклікам лібэральнай партыі Галяндыі да нацыянальнай зборнай па футболу байкатаваць матч з беларускай камандай.
Ван дэр Ліндэн заявіў, што палітыка не павінна ўплішчвацца ў справы футболу, ён сказаў, што спорт стварае адносіны братэрства, усталёўваючы чалавечае вымярэньне ў цэнтар міждзяржаўных адносінаў. Паводле старшыні Парлямэнцкай асамблеі, байкот футбольнага спаборніцтва з беларускай камандай ўрэшце зрабіў бы больш шкоды, чым карысьці беларускаму народу.