Міхал Стэльмак, Менск Сёньня адкрываецца новы школьны сэзон. У Жодзіне і Горках за парты сядуць былыя ўдзельнікі пратэсту супраць дыскрымінацыі беларускамоўнага навучаньня – Янка Лапіцкі й Маша Каралькова. Нагадаем: пасьля закрыцьця беларускамоўных клясаў Янка не наведваў школы больш як год – ад верасьня 2004-га да кастрычніка 2005-га. Маша ў 2002-2003 гадах навучалася ў хатніх умовах каля пяці месяцаў.
10-гадовы Янка зьбіраецца на заняткі ў добрым настроі:
(Янка: ) “Я пайду ў гімназію і буду вучыцца ў пятай клясе”.
(Карэспандэнт: ) “Што гэта за гімназія?”
(Янка: ) “Гімназія №1 – з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы”.
(Карэспандэнт: ) “Ці складана было трапіць у гімназію? Што для гэтага трэба было зрабіць?”
(Янка: ) “Трэба было падрыхтавацца. Былі экзамэны па беларускай мове, па матэматыцы, па ангельскай мове”.
(Карэспандэнт: ) “А як будзеш навучацца? Адзін альбо зь іншымі дзецьмі?”
(Янка: ) “Я буду навучацца індывідуальна. Фізкультура, праца, музыка будзе разам з 5 “Б”.
Маці Янкі Сьвятлана Лапіцкая кажа, што пакуль што праблем з навучаньнем сёлета сына па-беларуску не паўстае:
(Сьвятлана: ) “Ніякіх пытаньняў няма. Вось вырашалі пытаньне падручнікаў – падручнікі будуць. Хаця там розныя настаўнікі, але асноўныя прадметы будуць выкладацца па-беларуску. Рэч у тым, што яны ўжо ведаюць нашы ўмовы, таму ўсё ішло так, як патрэбна”.
У горацкай сям’і Каральковых таксама рыхтуюцца да школы. Машы цяпер 14 гадоў.
(Маша: ) “Я пераходжу ў 9 клясу. Падручнікі, можна сказаць, падрыхтаваныя. Гэтым заўсёды займаецца школа. Яны ўсё прывозяць, знаходзяць падручнікі. А вучыцца я буду… Магчыма, адчыняць клясу. Але гэта я ведаю недакладна. Мне клясны кіраўнік казаў, што, магчыма, адчыняць асобную клясу, дзе будзе пяць чалавек навучацца на беларускай мове”.
Маша Каралькова прадоўжыць навучаньне ў школе №4. Мела пляны адкрыць сёлета ў Горках беларускамоўную клясу і школа №3. Ці спраўдзіліся яны? Учора ўвечары завуч Ніна Сайкіна паведаміла Радыё Свабода:
(Сайкіна: ) “Да ўчорашняга дня ён быў адчынены. Але цяпер адтуль могуць забраць дзяцей з нашай школы ў гімназію. А гімназія і наша школа знаходзяцца побач. Там адчыняецца яшчэ адна кляса. Там жа прэстыжна вучыцца. І дзеці нашы могуць пайсьці. Як будзе, мне цяжка на сёньняшні дзень сказаць”.
--------------------------------
20,5 працэнта школьнікаў Беларусі вучацца ў школах зь беларускай мовай навучаньня. Такія зьвесткі напярэдадні новага навучальнага году прадставіў інфармацыйна-вылічальны цэнтар Міністэрства адукацыі. Паводле яго, яшчэ 12,7 працэнта дзяцей навучаецца ў школах з расейскай і беларускай мовамі навучаньня. І па-расейску – 66,7 працэнта школьнікаў. У Менску 234 сярэднія навучальныя установы, беларускамоўных зь іх – толькі чатыры гімназіі.