Альгерд Невяроўскі, Менск Рэдакцыя апазыцыйнага левага выданьня атрымала адказы ад структурных падразьдзяленьняў прадпрыемстваў “Белпошта” й “Белсаюздрук” адносна афіцыйнага распаўсюджваньня газэты.
Кіраўніцтва Выдавецкага цэнтру “Марка”, які займаецца ўключэньнем друкаваных выданьняў у паштовыя падпісныя каталёгі, паведаміла, што іх фірма ёсьць самастойным суб’ектам гаспадараньня й сама вызначае, з кім заключаць дамовы, а з кім – не. З газэтай “Товарищ” заключаць такую дамову падразьдзяленьне “Белпошты” ня лічыць мэтазгодным.
Прадстаўнікі ж “Менскаблсаюздруку” гавораць, што не заключаюць новых дамоў да канца гэтага году.
Галоўны рэдактар “Товарища” Сяргей Вазьняк сказаў радыё “Свабода”, што рэдакцыя будзе спрабаваць заключыць дамову на распаўсюджваньне з 2007 году.
Газэта “Товарищ” была пазбаўлена магчымасьці распаўсюджвацца ў Беларусі празь дзяржаўныя структуры з восені 2005 году.