Радыё Свабода Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч вылучаны на атрыманьне прэміі імя А.Сахарава “За свабоду думкі”. З гэтай ініцыятывай выступіла дэлегацыя Эўрапейскага парлямэнту ў дачыненьнях зь Беларусьсю.
У афіцыйным прэс-рэлізе з нагоды вылучэньня гаворыцца, што цягам апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, якія былі прызнаны міжнароднай супольнасьцю несвабоднымі й несправядлівымі, Аляксандар Мілінкевіч “меў адвагу асабіста кінуць выклік Аляксандру Лукашэнку – апошняму дыктатару Эўропы”.
Эўрапарлямэнтары заяўляюць, што Аляксандар Мілінкевіч здолеў падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі аб’яднаць сілы апазыцыі й выказаў жаданьне большай часткі беларускага грамадзтва аднавіць дэмакратычныя правы й палітычныя свабоды ў Беларусі. Таксама ў прэс-рэлізе адзначаецца, што спадар Мілінкевіч правёў масавыя акцыі пратэсту супраць недэмакратычнай прыроды выбараў і быў затрыманы ўладамі за тое, што даў магчымасьць людзям паверыць ува ўласную моц і абараняць свае фундамэнтальныя правы на свабоду выказваньняў і сходаў.
Паводле эўрапарлямэнтароў, такое рашэньне дасьць моцны сыгнал беларусам, што Эўразьвяз застаецца цалкам адданым пэрспэктывам свабоды й дэмакратыі, у тым ліку і ў Беларусі, і што ён не дапускае парушэньня правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасьцяў.
Сахараўская прэмія ўручаецца штогод за дасягненьні ў справе барацьбы за правы й асноўныя свабоды чалавека. Ляўрэатамі Сахараўскай прэміі былі Нэльсан Мандэла, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый і Беларуская асацыяцыя журналістаў.