Радыё Свабода Андрэй Пачобут, актывіст Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі, адбыў арышт у новым спэцпрыёмніку ў Кастрычніцкім райаддзеле міліцыі Горадні.
Камэра была разьлічана на дзьве асобы, умовы там лепшыя — умывальнік з халоднай вадой, унітаз, але спаць трэба па-ранейшаму на драўляным памосьце. Праўда, на новым месьце кармілі двойчы на дзень, сказаў нашаму Радыё спадар Пачобут. Замест пяці камэраў у старым спэцпрыёмніку, што быў закрыты ўлетку, у новым іх 25 — на два, тры і чатыры чалавекі, паведаміў ён.
Андрэю Пачобуту далі дзесяць сутак арышту за дробнае хуліганства паводле артыкула 156 адміністрацыйнага кодэксу. 15 жніўня на вайсковых могілках у Горадні ўшаноўвалася памяць жаўнераў Войска Польскага. Мерапрыемства стаў здымаць апэратар абласнога тэлебачаньня. Там знаходзіліся пераважна пажылыя людзі, якія не хацелі, каб іх фільмавалі. Спадар Пачобут сказаў пра гэта апэратару Андрэю Бялятку.
Праз тры дні — увечары ў пятніцу 18 жніўня Андрэя Пачобута разам зь ягоным калегам па Саюзу палякаў Мечыславам Яскевічам затрымалі міліцыянты. У Саюзе гэта расцанілі, як жаданьне сарваць паседжаньне Галоўнай рады СПБ, якае мела сабрацца на наступны дзень, і сябрамі якой зьяўляюцца абодва затрыманыя.
Справу на іх перадалі ў Кастрычніцкі раённы суд Горадні. А.Пачобут і М.Яскевіч прабылі ў міліцэйскім ізалятары амаль поўныя чацьвёра сутак, пакуль судзьдзя Зінаіда Барцэвіч ня вызначыла: першага зь іх арыштаваць на дзесяць сутак, справу адносна спадара Яскевіча спыніць з-за адсутнасьці складу адміністрацыйнага правапарушэньня і выпусьціць яго на волю.
Андрэй Пачобут лічыць, што тое, што адміністрацыйны суд па іхняй справе доўжыўся два дні, чаго раней не бывала, і што апраўдалі Мечыслава Яскевіча можна растлумачыць толькі рашучай рэакцыяй на іхняе затрыманьне з боку Польшчы.
Дарэчы, на здарэньне на вайсковых могілках і тое, што Пачобута з Яскевічам потым даставілі ў суд, адгукнулася газэта “Glos znad Niemna”, якую выпускае афіцыйны Саюзу палякаў. Аўтар публікацыі піша, што “Катынскі крыж ня можа быць месцам для правакацыі”. Ён гаворыць, што ў 1990 годзе гэты крыж, усталяваны на вайсковых могілках, прывёз з Польшчы Юзаф Лучнік і цытуе яго самога: ”Тады нават блізка не было Борыс, Пажэцкага ды іншых “уцісканых”, а таксама прадстаўнікоў консульства, якога яшчэ не было ў Горадні. А сёньня яны праводзяць свае акцыі, абражаюць сябраў Саюзу і робяць з гэтага вялікі галас — гэта ўсё роўна, што яны ўсяліліся за чужы стол і сказалі гаспадарам “да пабачэньня”.