Любоў Лунёва, Менск Cупрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску дагэтуль ня вызначыліся наконт крымінальнай справы паводле інцыдэнту на сядзібе БНФ 16 жніўня. Нагадаем: 16 жніўня на дзьвярах сядзібы БНФ невядомыя прымацавалі прыстасаваньне падобнае на бомбу. Вокны і дзьверы запэцкалі смалой. Побач ляжалі ўлёткі з абрэвіятурай РНЕ (расейскае нацыянальнае адзінства). Сапёры канстатавалі, што прыстасаваньне – муляж бомбы. Згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам, міліцыянты цягам дзесяці сутак павінны прыняць рашэньне, ці будзе распачата крымінальная справа і паводле якога артыкулу.
Намесьнік кіраўніка ўпраўленьня ўнутраных справаў Савецкага раёну Міхаіл Астаф''еў паведаміў “Свабодзе”, што матэрыялаў справы пакуль ня бачыў. Ён запэўніў, што рашэньне будзе прынята пасьля выходных 28 жніўня.
16 жніўня на месцы здарэньня працавала група экспэртаў і опэрупаўнаважаны крымінальнага вышуку. У той дзень міліцыянты казалі, што ў межах крымінальнай справы будуць шукаць супадзеньні адбіткаў пальцаў на муляжы бомбы і ў базе дадзеных. На практыцы, у такіх выпадках звычайна распачынаюць крымінальную справу за тэрарызм.
На другі дзень пасьля інцыдэнту прэс-служба Менскай міліцыі на старонках газэты “Советская Белоруссия” паведамляла, што інцыдэнт на сядзібе БНФ разглядаецца як небясьпечнае злачынства.
Як высьветліла Радыё Свабода, матэрыялы справы атрымаў участковы інспэктар Міхаіл Пруднікаў. Кіраўніцтва даручыла яму правесьці праверку. Участковы яшчэ не аддаў вынікі праверкі на подпіс. Намесьнік кіраўніка Савецкага РУУС патлумачыў, што, калі тэрмін здачы прыпадае на выходныя, то рашэньне дазволена прыняць і ў панядзелак. Міхаіл Пруднікаў адмовіўся камэнтаваць справу без дазволу кіраўніцтва.
(Пруднікаў: ) “Адмоўны матэрыял… Тры, калі трэба – 10, а, калі спатрэбіцца яшчэ больш правяраць, то пракурор можа падоўжыць да месяцу…Матэрыял тады гатовы, калі ён падпісаны кіраўніцтвам”.
Лідэр БНФ Вінцук Вячорка лічыць, што ўлады мусяць распачаць крымінальную справу паводле тэрарызму.
(Вячорка: ) "Думаю, пара ўжо пачынаць першыя падсумаваньні. Сьледчых дзеяньняў сур''ёзных ня робіцца. Калі крымінальная справа ня будзе ўзбуджаная, і тым больш па артыкуле "тэрарызм", на чым настройваем мы, то гэта будзе азначаць, што ўлады прыкрываюць фашыстаў, прыкрываюць тэрарыстаў. Альбо, калі праўда, што расейскія фашысты да гэтага ня мелі дачыненьня, яны адхрышчваюцца, тады паўстае пытаньне, а хто ж да гэтага сапраўды меў дачыненьне? Можа быць, той, каму трэба стварыць скандальную атмасфэру вакол сядзібы партыі БНФ і пазбавіць нас яе?"
Тым часам супраць актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” супрацоўнікі КДБ і пракуратуры распачалі каля 20 крымінальных справаў. Маладых людзей падазраюць у тэрарызьме.
28 жніўня сябры БНФ спадзяюцца атрымаць афіцыйнае паведамленьне ад супрацоўнікаў міліцыі Савецкага раёну.