Б.Кіт: "Усе шчырыя патрыёты Беларусі цешыліся з гэтага"

Радыё Свабода Пра тое, як прыняў навіну аб аднаўленьні незалежнасьці Беларусі 15 гадоў таму, расказвае выбітны беларускі навуковец, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі Барыс Кіт.
(Кіт: ) “Усе шчырыя патрыёты Беларусі цешыліся з гэтага вялікага, узьнёслага гістарычнага моманту – Беларусь абвяшчае незалежнасьць. Канешне, усе былі вельмі захопленыя. Тое адчуваньне не параўнаць з адчуваньнем цяперашнім, калі выглядае, што беларуская незалежнасьць апынулася пад вялікім пытаньнем”.