Ганна Соўсь, Менск Дэпутатка апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня Галіна Сямдзянава была актыўнай удзельніцай падзеяў пятнаццацігадовай даўніны. У прыватнасьці, яна была сярод тых, хто пазбавіў выступу першага сакратара ЦК кампартыі Беларусі Анатоля Малафеева.
(Сямдзянава: ) “Так, Малафееў сядзеў, сядзеў, а потым ён успомніў, што трэба выступіць, — і пайшоў. І тут нашыя хлопцы кінуліся крычаць, каб ён сышоў, і я пабаялася, што будзе бойка, і вымушаная была, нягледзячы на тое, што Малафееў такі вар’ят камуністычны, але ўсё ж я жанчына, а ён мужчына, і розныя вагавыя катэгорыі ў нас... Таму я выскачыла перад трыбуну, не пускаючы яго. Ён угаворваў, каб яго прапусьціла, але я не пускала. Вось і ўвесь інцыдэнт. Але ён слова не атрымаў. Восемдзесят гадоў яны атрымлівалі слова, дурылі галаву людзям, і мы проста не хацелі, каб гэта працягвалася.
Гэта даўно было, але гэта было вельмі цяжка, і вялікай крывёй, фігуральна гаворачы, з нашага боку гэта было, бо нам прыходзілася ўвесь час выступаць каля мікрафона і пераконваць усіх, што гэта патрэбна для таго, каб нашая Беларусь была свабоднай, заможнай і незалежнай дзяржавай”.