Радыё Свабода Роўна 15 гадоў таму, 25 жніўня 1991 году, Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі набыла канстытуцыйны статус. Пра той дзень згадвае пісьменьнік, гісторык і публіцыст Уладзімер Арлоў.
(Арлоў: ) “Для мяне дзень 25 жніўня адметны яшчэ і тым, што ў гэты дзень я зьявіўся на сьвет. Таму наданьне Дэклярацыі пра дзяржаўны сувэрэнітэт Беларускай ССР статусу канстытуцыйнага закону было для мяне надзвычай вялікім, нават фантастычным, падарункам. За гэтай пастановай Вярхоўнага Савету праглядалася ўжо блізкая рэальная незалежнасьць нашай краіны.
А яшчэ той дзень мне запомніўся тым, што да мяне прыйшлі ўвечары за сьвяточны стол дэпутаты Лявон Баршчэўскі й Пятро Садоўскі. І ў якасьці падарунка прынесьлі мне кавалак граніту, адбіты ад тагачаснага будынку ЦК КПБ”.