Валер Карбалевіч, Менск Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды” (эфір 23 жніўня) Ці стала незалежнасьць Беларусі незваротнай? Удзельнікі: сакратар камісіі па міжнародных справах Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Валянцін Голубеў і старшыня Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Мечыслаў Грыб.
(Голубеў: ) “Цяжка адназначна сказаць, ці завершанае будаўніцтва. Дакладней будзе сказаць, што ідзе будаўніцтва беларускай дзяржавы. Хто б ні быў кіраўніком, ён павінен гаварыць аб умацаваньні сувэрэнітэту. Дзякуй Боку, што спадар Лукашэнка за пятнаццаць гадоў зьмяніў сваю рыторыку. У мяне ёсьць сцэнаграма паседжаньня Вярхоўнага Савету, дзе Лукашэнка казаў “так званая Рэспубліка Беларусь”. А сёньня ён кажа зусім іншае.
Сапраўды, у нас ёсьць усе прыкметы незалежнай дзяржавы: тэрыторыя, межы, свае органы ўлады, законы, падатковая і грашова-крэдытная сыстэма, войска. Але цяжка сказаць, што незалежнасьць поўнасьцю гарантаваная. Бо ў нас ёсьць вялікая эканамічная і палітычная, вайсковая, сыравінная залежнасьць ад Расеі. І пакуль існуе пагроза аб’яднаньня Беларусі й Расеі, казаць пра незваротнасьць сувэрэнітэту цяжка. Прыклад Польшчы, Літвы паказвае, што адзінай гарантыяй незалежнасьці можа быць уступленьне ў НАТО”.
УВЕСЬ ТЭКСТ ДЫСКУСІІ