Радыё Свабода У судзе Цэнтральнага раёну Менску судзьдзя Іна Шайко разгледзела справы шасьці актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху, якія ўчора адзначылі паўгода з моманту ліквідацыі намётавага лягеру ў Менску.
Юлія Гарачка асуджаная да 4-х сутак арышту. Лілія Давыдоўская выказала недавер суду і папрасіла адваката. Яе пакаралі штрафам 930 тысяч рублёў.
Яўген Іокша, Лілія Міхайлава, Уладзімер Лукша і Віктар Дзенісевіч пакараныя штрафамі 630 тысяч рублёў кожны.
Маладых людзей абвінавачвалі ў парушэньні грамадзкага парадку падчас правядзеньня вулічных мерапрыемстваў. Учора некалькі моладзевых актывістаў сталі насупраць РУУС Цэнтральнага раёну на вуліцы Арлоўскай і пачалі раздаваць улёткі. На ўлётках былі цытаты з кодэксу гонару самурая і выказваньні розных кіраўнікоў краінаў сьвету.
Маладыя людзі патлумачылі “Свабодзе”, што яны правялі акцыю ў дзень, калі споўнілася паўгода з моманту ліквідацыі намётавага лягеру на Кастрычніцкім пляцы ў Менску, каб падзяліцца з супрацоўнікамі міліцыі сваімі маральнымі прынцыпамі.