Любоў Лунёва, Менск Менскі гаспадарчы суд пакінуў у сіле рашэньне аб прымусовым продажы будынку вернікаў-пратэстантаў суполкі “Новае жыцьцё” гарадзкім уладам. Цягам дзесяці сутак пратэстанты мусяць пакінуць свой храм. Вернікі заявілі “Свабодзе”, што добраахвотна не аддадуць храм — будуць за яго змагацца. Царква ўжо атрымала сем папярэджаньняў. Пастар не выключае, што наступным крокам уладаў будзе юрыдычная ліквідацыя суполкі.
Гаспадарчы суд паставіў кропку ў справе пазбаўленьня будынку пратэстантаў царквы “Новае жыцьцё”. Ад сёньняшняга дня судовае рашэньне ўступіла ў законную сілу. Нагадаем: пратэстанты набылі будынак (былы калгасны кароўнік) у 2002 годзе і адрамантавалі яго за свае грошы. Праблемы пачаліся ў 2004 годзе. Чыноўнікі Менгарвыканкаму забаранілі вернікам ладзіць набажэнствы, спасылаючыся на іншае прызначэньне будынку.
Некалькі разоў пастара Вячаслава Ганчарэнку і адміністратара царквы Васіля Юрэвіча прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці за правядзеньне не санкцыянаваных уладамі набажэнстваў. Паводле прысудаў Васіль Юрэвіч мусіць заплаціць штрафаў на больш як 6 тысяч даляраў.
Гарадзкія ўлады ацанілі будынак плошчай 1600 квадратных мэтраў з эўрарамонтам на 37 мільёнаў рублёў (каля 16 тысяч даляраў). Гэта пры тым, што сьціплая аднапакаёвая кватэра ў Менску каштуе каля 40 тысяч даляраў.
Юрыст “Новага жыцьця” Сяргей Луканін паведаміў:
(Луканін: ) “На працягу дзесяці дзён фонд “Менгармаёмасьць” пералічыць на рахунак царквы 37 мільёнаў рублёў, а царква вымушаная гэтыя грошы ўзяць і вызваліць будынак. Наш пастар неаднойчы заяўляў, што мы са сваёй уласнай волі сваёй маёмасьці не аддадзім. Яны будуць вымушаныя надзець на нас кайданкі”.
Вернікі заявілі, што ў будынку зноў наладзілі кругласутачныя дзяжурствы, каб бараніць свой храм. Судовыя выканаўцы ў такім выпадку могуць выклікаць спэцназ міліцыі. Гаворыць вернік Кірыл Каскевіч:
(Каскевіч: ) “Нашага будынку мы не пакінем і будзем бараніць яго ўсімі дазволенымі сродкамі. Калі зьявяцца там сілы, спэцназ, то яны будуць выносіць нас самі. Мы выходзіць ня будзем”.
Цяпер пастар Вячаслаў Ганчарэнка знаходзіцца ў адпачынку. Ягоныя абавязкі выконвае Тацяна Трушкевіч.
(Трушкевіч: ) “Я лічу, што гэтую сытуацыяю з нашай царквой Бог хоча выкарыстаць дзеля таго, каб тут грамадзяне даведаліся, хто такія пратэстанты. Яны нічога ня ведаюць пра пратэстантаў і лічаць іх сэктантамі”.
Вернікі чакаюць, што найбліжэйшым часам у судзе пачнуць працэдуру юрыдычнай ліквідацыі суполкі.
Царква “Новае жыцьцё” — адна з буйных суполак пратэстантаў, зарэгістраваных у Мін’юсьце. Апроч яе, ў Мін’юсьце зарэгістраваная царква пяцідзясятнікаў “Благодать” (3 тысячы вернікаў), баптысцкая царква “Галгота” (2 тысячы вернікаў). Суполка пратэстантаў у Бабруйску налічвае больш за тысячу вернікаў. Рэшта зарэгістраваных дробных суполак мае да ста вернікаў кожная і — такіх каля тысячы.
Летась і сёлета ўлады ліквідавалі тры пратэстанцкія суполкі, пастарамі якіх зьяўляюцца Эрнэст Сабіла, Леанід Ліпень і Георгі Вязоўскі.