Вернікаў суполкі “Новае жыцьцё” пазбавілі будынку

Любоў Лунёва, Менск Менскі гаспадарчы суд пакінуў у сіле рашэньне аб прымусовым продажы будынку вернікаў-пратэстантаў суполкі “Новае жыцьцё” гарадзкім уладам. На працягу дзесяці сутак пратэстанты мусяць пакінуць свой храм.
Пратэстанты заявілі “Свабодзе”, што добраахвотна не аддадуць будынак — будуць за яго змагацца.

Царква атрымала сем папярэджаньняў. Пастар Вячаслаў Ганчарэнка не выключае, што наступным крокам уладаў будзе юрыдычная ліквідацыя суполкі.

Гл. таксама: • Пратэстанты змагаюцца супраць уладаў за будынак сваёй царквы (фота)

• У Беларусі вітаюць даклад Дзярждэпартамэнту ЗША аб свабодзе рэлігіяў