Радыё Свабода У Вашынгтоне адбылася ягоная сустрэча з прадстаўнікамі амэрыканскіх уладаў — намесьнікам памочніка дзяржсакратара ў справах Эўропы і Эўразіі Дэвідам Крэмэрам, новай амбасадаркай ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт, сябрам Хэльсынскага камітэту пры Кангрэсе ЗША Орэстам Дэйчакіўскім, дырэктарам аддзелу Дзярждэпартамэнту ў супрацы зь Беларусьсю, Малдовай і Ўкраінай Робэртам Бёмэ.
Сёньня спадар Кароль сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацыяў.
Галоўнай тэмай перамоваў Аляксея Караля з прадстаўнікамі ўладаў ЗША была сытуацыя ў Беларусі, зьняволеньне Аляксандра Казуліна і актывістаў “Партнэрства”. Спадар Кароль перадаў амэрыканцам юрыдычны камэнтар грамадзкай камісіі “Свабоду Казуліну!”
(Кароль: ) “Галоўная думка і галоўная пазыцыя, якую мы даносім і заўсёды даносілі да амэрыканскага боку, палягае ў тым, што дэмакратычныя сілы ў Беларусі ёсьць, працуюць, актывізуюцца і разьлічваюць на міжнародную салідарнасьць у справе, гэта як першы крок вызваленьня палітычных вязьняў, Казуліна і “Партнэрства”, і ўсіх іншых палітычных вязьняў. І другое — гэта міжнародная салідарнасьць і дапамога дэмакратычным сілам у прасоўваньні працэсу дэмакратызацыі ў Беларусі”.
Паводле спадара Караля, у цэнтры ўвагі былі пытаньні разьвіцьця кірункаў супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі. Ёсьць канкрэтная дамоўленасьць з амэрыканскім бокам пра дапамогу на міжнародным узроўні ў справе вызваленьня палітвязьняў. Таксама актыўна абмяркоўвалася магчымасьць стварэньня альтэрнатыўных крыніцаў інфармацыі — тэлебачаньня, FM-станцыяў, інтэрнэту і друкаваных выданьняў. Закраналася, між іншым, і пытаньне супрацоўніцтва ЗША і Расеі ў беларускім пытаньні.
Якая пазыцыя ўладаў ЗША адносна сытуацыі ў Беларусі?
(Кароль: ) “Іх пазыцыя застаецца ранейшай. Яны падтрымліваюць дэмакратычныя сілы, яны асуджаюць гэты рэжым і не прызнаюць яго легітымным. І яны будуць весьці размовы і з Расеяй, і будзе ў хуткім часе сустрэча на дастаткова высокім узроўні — у тым сэнсе, каб супрацоўнічаць у справе дапамогі дэмакратычнаму працэсу ў Беларусі. Так што ацэнка сытуацыі, стаўленьне не памянялася”.
Цягам гэтага дня ў Нью-Ёрку Аляксей Кароль плянуе сустрэцца з прадстаўнікамі міжнароднай журналісцкай арганізацыі, фондам “Freedom House” і беларускай дыяспарай.