Радыё Свабода Вядомы ў краіне эколяг Валер Дранчук сёньня быў сярод тых, хто сустракаў ля турмы Аляксандра Шалайку і Эніру Браніцкую. А выхаду на волю свайго сына Цімафея Дранчука бацьку давядзецца чакаць яшчэ паўгоду, калі ня зьменяць прысуду актывістам “Партнэрства”.
Вось што думае Валер Дранчук пра справу “Партнэрства”:
(Дранчук: ) “Гэта была вялікая правакацыя, і мы павінны пра гэта памятаць. Памятаць павінны ня толькі сваякі людзей, якія былі абсалютна надумана й правакацыйна абвінавачаныя, але пра гэта павінна памятаць наша беларускае грамадзтва. Мяркую, такі прарыў наступіць, што пасьля выхаду на волю і Цімафея зь Міколам справа “Партнэрства” не павінна заканчвацца. Мусяць быць публікацыі, фільмы, мы мусім выкрыць гэты падман. Бо і сёньня працягваецца ізаляцыя людзей: ізаляцыя Казуліна, “Партнэрства”, “Маладога фронту”, Севярынца, Статкевіча. Хацелася б пазьбегнуць чорных прагнозаў, але, на вялікі жаль, гэты ланцужок можа працягвацца”.