Радыё Свабода Сёньня ў Горадні пачаўся працэс па адміністрацыйнай справе супраць двух актывістаў непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Андрэя Пачобута і Мечыслава Яскевіча. Іх абвінавачваюць у тым, што яны перашкаджалі працаваць здымачнай групе абласнога тэлебачаньня, якую складалі рэдактар Ўладзімер Лобан й апэратар Андрэй Бяляткі.
Тэлеапэратар здымаў на вайсковых могілках ускладаньне кветак да магілаў польскіх жаўнераў. У мерапрыемстве бралі ўдзел супрацоўнікі Генэральнага консульства Польшчы й актывісты непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў. Міліцыянты склалі пратакол па заяве намесьніка кіраўніка тэлерадыёкампаніі “Гродна” Алены Прымачэнкі.
У невялікай залі Кастрычніцкага раённага суду Горадні былі занятыя ўсе месцы. На суд прыйшлі трыццаць чалавек, пераважна – пажылыя кабеты зь не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў. Мечыслава Яскевіча і Андрэя Пачобута прывялі дакладна а 15-й гадзіне, заля сустрэла іх воплескамі.
У пратаколе, які разглядаецца ў судзе, гаворыцца наступнае:
(Кісялевіч: ) “Асобныя грамадзяне з прысутных — Яскевіч, Банцар, Пачобут сваімі дзеяньнямі чынілі перашкоды здымачнай групе, навязьліва перашкаджале рабоце тэлеапэратара, наўмысна захілялі аб’ектыў відэакамэры — плячыма, рукамі і аркушамі паперы”.
Гэта быў адвакат Уладзімер Кісялевіч.
У пратаколе сказана, што названыя асобы тым самым дзейнічалі па-хуліганску: “Яскевіч назойліва і абразьліва чапляўся да здымачнай групы, хапаў за відэакамэру, рукі й адзеньне грамадзяніна Бялятку, а на заўвагі не рэагаваў”. На вайсковых могілках у дзень ушанаваньня памяці жаўнераў Войска Польскага была журналістка Інэса Тодрык, і вось што яна распавяла:
(Тодрык: ) “Я, напрыклад, падышла да гэтага спадара, які здымаў відэакамэрай, і сказала, што не хачу, каб мяне здымалі. Некаторыя калегі з нашага, на жаль, не прызнаванага дзяржавай Саюзу палякаў, таксама не хацелі, каб іх здымалі. Таму я запытала: калі людзі ня хочуць гэтага, значыцца, яны маюць на гэта права? Але гэты спадар маўчаў, нічога не сказаў, нічога мне асабіста не паказаў, стаяў і папросту працягваў фільмаваць”.
Гл. таксама: Пачобута і Яскевіча прывезьлі ў суд (фота)