<B>Эніра Браніцкая лічыць, што ўлады пакаралі найперш сваякоў актывістаў “Партнэрства”</B>

Любоў Лунёва, Менск
Эніра заявіла Радыё Свабода, што ад моманту затрыманьня непакоілася за сваіх бацькоў. 21 лютага яна зьбіралася са сваёй маці ў кінатэатар. Яе затрымалі за некалькі гадзінаў да сэансу. Эніры не дазвалялі тэлефанаваць, каб паведаміць бацькам, дзе яна знаходзіцца. Актывістаў “Партнэрства” трымалі ў ізаляцыі, ім казалі, што нікога не цікавіць іхны лёс.

На Валадарцы Эніра Браніцкая атрымлівала шмат лістоў. Перад выхадам зь СІЗА ёй уручылі ліст ад Славаміра Адамовіча зь вершамі, прысьвечанымі ёй.