Уладзімер Арлоў, Менск Новая перадача сэрыі “Імёны Свабоды”.
Паводле свайго сьветабачаньня, сьветаразуменьня й сьветаўяўленьня ён быў беларусам, а гэта ў вачах савецкай улады заўсёды (за выняткам хіба некалькіх гадоў беларусізацыі ў сярэдзіне 1920-х) азначала асобу сумнеўную, нядобранадзейную, гатовую ў любы момант ператварыцца ў “ворага народу”.
Сапраўднае яго прозьвішча — Касьцевіч, а Краўцоў — псэўданім, што стаў данінаю памяці прадзедам, якія жылі з кравецтва, шыючы найлепшыя ў акрузе кажухі.
Макара больш вабілі кніжкі. Самым адметным у царкоўнапрыходзкай школцы быў выкладчык сьпеваў і музыкі, які, караючы вучняў, біў іх па вушах смычком ад скрыпкі. Касьцевіч такую пачостку зарабляў нячаста, бо авалодаў скрыпкаю вельмі добра. А мо і наадварот — таму і авалодаў, што часта атрымліваў па вушах ад пэдагога.
У лёсавызначальныя для краю гады ён як салдацкі дэлегат бярэ ўдзел у Першым усебеларускім зьезьдзе, робіцца сябрам Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, уваходзіць у склад Беларускай вайсковай камісіі, што намагаецца стварыць дзеля абароны БНР нацыянальнае войска.
Краўцоў заяўляе пра сябе як пра здольнага літаратара, якога заахвочвае цёплым словам у друку малады Максім Гарэцкі. У 1919-м менская газэта “Беларусь” пад назовам “Ваяцкі гімн” публікуе Макараў верш “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Кампазытар Уладзімер Тэраўскі піша да яго музыку, і песьня неверагодна хутка набывае велізарную папулярнасьць, робячыся гімнам Беларускай Народнай Рэспублікі. Яго сьпявалі, ідучы ў бой на бальшавікоў, слуцкія паўстанцы, у шэрагах якіх ваяваў і сам Краўцоў.
Ад 1921 году ён жыве ў Вільні: друкуецца, настаўнічае, удзельнічае ў нацыянальным руху, трапляе ў польскую турму. Аднак сьмяротная небясьпека ўзьнікае для яго толькі ў 1939-м, пасьля гэтак званага вызвольнага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Макара забралі разам з Антонам Луцкевічам, Янкам Пазьняком ды іншымі выбітнымі беларускімі дзеячамі...
Аднаго разу у родную вёску Краўцова прыйшоў чалавек, які разам зь ім сядзеў у савецкай турме ў Беластоку. Ён распавёў сваякам, што Макара закатавалі на допытах. Дзе паэт знайшоў свой вечны прыстанак, дагэтуль невядома.
Ён пакінуў багатую літаратурную спадчыну, але яго галоўным творам назаўсёды застанецца “Ваяцкі гімн”, які, здаецца, яшчэ ня страціў шанцаў стаць гімнам дзяржаўным:
Мы выйдзем шчыльнымі радамі На вольны родны наш прастор. Хай воля вечна будзе з намі, А гвалту мы дамо адпор! Хай аджыве закамянелы Наш беларускі вольны дух; Штандар наш бел-чырвона-белы Пакрыў сабой народны рух!..