Галіна Прыгара, Нью-Ёрк У Нью-Ёрку ў памяшканьні Фундацыі імя Крэчэўскага пад старшынствам Івонкі Сурвіллы адбылося пасяджэньне Прэзыдыюму Рады БНР.
Пры абмеркаваньні палітычнай сытуацыі адзначалася, што падчас саміту лідэраў краінаў на саміце “вялікай васьмёркі”, нягледзячы на папярэднія заявы некаторых палітыкаў, пытаньне Беларусі не было ўзьнятае. Яно закраналася толькі на сустрэчы міністраў замежных спраў.
Аднак, разам з тым, кантакты з палітыкамі пацьвярджаюць больш глыбокае разуменьне на Захадзе спэцыфікі сытуацыі вакол Беларусі. “Сёньня ўжо мала каму трэба даказваць неабходнасьць абароны беларускай незалежнасьці і марнасьць спадзяваньняў на Маскву як на “дэмакратызатара” Беларусі,” – адзначыла Івонка Сурвілла.
Карэктуе сваё стаўленьне, хаця і ня так хутка, як хацелася б, і кіраўніцтва Эўрапейскай камімісіі. Па словах спадарыні Сурвіллы, далі плён і шчыльныя кантакты з палітыкамі Канады, якая цяпер непараўнальна больш актыўна выступае ў абарону дэмакратычных каштоўнасьцяў ў Беларусі.
Вячка Станкевіч прадставіў інфармацыю пра сустрэчы ў Дзярждэпартамэнце ЗША, а таксама пра падтрымку ініцыятывы былога амбасадара Дэвіда Суорца, які стварыў беларускі дасьледчы Цэнтар.
У сувязі з тым, што ў Беларусі ўлады пасьлядоўна выціскаюць беларускую мову са сфэры ўжытку, у тым ліку і з адукацыі, вырашана працягваць спрыяньне культурніцкім і адукацыйным праектам. Рада БНР будзе гэта рабіць сумесна зь беларускімі фондамі, якія ўтвораныя дыяспарай. Так, Фундацыя Орса-Рамана ў апошнія гады выдаткавала на адукацыйныя і выдавецкія праекты некалькі дзясяткаў тысяч даляраў. Кіраўніца Фонду, прафэсар Нью-Ёрскага ўнівэрсытэту Ала Орса-Рамана падзялілася сваімі ўражаньнямі пра нядаўнюю паездку на Беласточчыну.
Зянон Пазьняк, які не зьяўляецца сябрам Рады БНР, але браў удзел у пасяджэньні, распавёў пра свае сустрэчы зь беларускімі студэнтамі ў Варшаве: “Калі ў каго і застаюцца пэсымістычныя прагнозы наконт Беларусі, пасьля гутарак з такімі хлопцамі і дзяўчатамі яны б зьніклі”.
Івонка Сурвілла
Ала Орса-Рамана
Вячка Станкевіч
Зянон Пазьняк