Радыё Свабода Наша карэспандэнтка была ля ўправы БНФ ужо празь некалькі хвілінаў пасьля атрыманьня зьвестак аб невядомым прадмеце на дзьвярах управы партыі БНФ і пазьней, падчас “разьмінаваньня” муляжа выбуховае прылады.
Супрацоўнікі міліцыі аглядаюць “аб’ект”
Сапэры перакрылі вуліцу і рыхтуюцца да разьмінаваньня
Муляж выбуховага прыстасаваньня, які быў на дзьвярах сядзібы
Экспэрт-крыміналіст Аляксандар Шаханаў працуе на месцы здарэньня
Сапэр набліжаецца да аб’екта
Ідзе разьмінаваньне
Улёткі з абрэвіятурай РНЕ, якія былі раскіданыя каля ўправы. Сьляды ад смалы, якой абмазалі дзьверы і вокны ўправы