Радыё Свабода, Менск Кіраўнік партыі БНФ Вінцук Вячорка ў інтэрвію Радыё Свабода пракамэнтаваў сёньняшні інцыдэнт.
(Вячорка: ) “Мінаваньне сядзібы партыі БНФ – гэта тэрарыстычны акт, які падпадае пад нацыянальныя і міжнародныя крытэры. Няхай сабе гэта толькі і імітацыя выбуховага прыстасаваньня. Таму была адпаведная рэакцыя міліцыі і групы разьмінаваньня, якая правяла яго прафэсійна. Цяпер мы разьлічваем, што дзяржава сур’ёзна паставіцца да гэтага тэрарыстычнага акту. Тэрарысты будуць пайманыя і аддадзеныя пад суд. Калі гэтага ня будзе, то мы вымушаныя будзем задумацца, ці не прыкрывае гэтая дзяржава тэрарызм у дачыненьні да тых, хто думае інакш, чым цяперашняя ўлада.
Партыя БНФ неаднаразова была аб’ектам бяскрыўдных, але бескультурных нападаў. Аблівалі смалой дзьверы, пісалі пагрозы на асфальце. Мы такія атакі зазнавалі. Яны заставаліся беспакаранымі. І гэта лягічны вынік беспакаранасьці. Сядзіба партыі БНФ знаходзіцца ў цэнтры гораду. Побач Акадэмія міліцыі, ходзяць міліцэйскія патрулі. І было б жаданьне, ужо даўно гэтыя людзі былі б затрыманыя. Гэтая акцыя, якую робяць людзі, што баяцца паказаць сваё аблічча”.