Берасьце: на мясцовыя выбары АГП, ПКБ і БСДП (Г) пойдуць разам

Радыё Свабода, Берасьце Прадстаўнікі трох рэгіянальных суполак палітычных партыяў на Берасьцейшчыне падпісалі пагадненьне пра супрацоўніцтва й каардынацыю дзеяньняў у часе выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў.
Пагадненьне прадугледжвае, што абласныя суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Партыі камуністаў Беларускай будуць вылучаць агульнага кандыдата на адну выбарчую акругу. Акрамя таго, мяркуецца сумесна назіраць за выбарчай кампаніяй і абменьвацца патрэбнай інфармацыяй. Пасьля падпісаньня пагадненьня прадстаўнікі названых палітычных партыяў дамовіліся спыніць узаемную крытыку.