Радыё Свабода Эўрапэйскі зьвяз і Злучаныя Штаты занепакоеныя "пагаршэньнем сытуацыі ў сферы выканання правоў чалавека і падрывам дэмакратычнага працэсу ў Беларусі".
Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве, распаўсюджанай сёньня пасольствам Нямеччыны ў Беларусі, якое выконвае ў краіне функцыі прадстаўніцтва старшынства Зьвязу.
У заяве са шкадаваннем зазначаецца, што Эўразьвяз і ЗША плянавалі сумесныя дыпламатычныя крокі, аднак "на ўсе запрашэньні на сустрэчы высокага ўзроўню ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі была атрыманая адмова". Кіраўнікі пасольстваў Нямеччыны і ЗША ў Менску "зрабілі дыпламатычныя крокі адносна прысудаў былому кандыдату на прэзыдэнта Аляксандру Казуліну і чатыром актывістам незарэгістраванай беларускай арганізацыі па назіраньні за выбарамі "Партнёрства", нагадваецца ў дакуменце. Эўразьвяз і ЗША назвалі гэтыя працэсы "палітычна матываванымі" і заклікалі неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных у рэспубліцы. "Эўразьвяз і ЗША не ставяць мэтай ізаляцыю Беларусі, але хацелі б бачыць гэтую краіну дэмакратычнай, стабільнай і квітнеючай з моцнымі сувязямі з міжнароднай супольнасцю", - гаворыцца ў заяве.