МЗС Латвіі абвінаваціў БТ у фальсыфікацыі

Радыё Свабода МЗС Латвіі назваў фальсыфікацыяй відэастужку гомасэксуальнага акту з удзелам латыскага дыплямата Рэйма Шмітса, паказаную па беларускім тэлебачаньні 30 ліпеня.
“Мы лічым, што відэа было сфабрыкаванае,” – заявіў дзяржсакратар МЗС Літвіі Норман Пэнке. Аднак ён патлумачыў, што Рэйма Шмітс будзе адкліканы зь Беларусі.

“Было б няправільным чалавека, які стаў ахвярай правакацыі з боку беларускіх уладаў, зноў накіроўваць туды, няма гарантыяў, што гэтыя правакацыі не паўторацца,” – сказаў Норман Пэнке.