Міхал Стэльмак, Менск 9 жніўня ўвечары завяршыўся прыём дакумэнтаў на платнае навучаньне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі. Як ставяцца абітурыенты й іхныя бацькі да ўступнай кампаніі? Што яны думаюць пра сыстэму платнай адукацыі?
Тысячы юнакоў і дзяўчат усё яшчэ мараць стаць сёлета студэнтамі. Учора яны здавалі свае дакумэнты прыёмным камісіям.
(Карэспандэнт: ) “Чаму вырашылі падацца на платную адукацыю?”
(Юнак: ) “Балаў не хапіла”.
(Іншая дзяўчына: ) “На бюджэтнае не прайшлі, таму...”
Паводле Міністэрства адукацыі, сёлета ў навучальныя ўстановы мяркуецца прыняць 75 тысяч студэнтаў. Зь іх за кошт бюджэту будзе навучацца прыкладна траціна, астатнім за вучобу давядзецца выкладваць грошы
Ганна Герычыкава паступае ў Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт. У прыёмную камісію яна прынесла дакумэнты разам з маці, спадарыняй Аленай:
(Гарчыкава Ганна: ) “Бугальтарскі ўлік і аўдыт”.
(Карэспандэнт: ) “Скажыце калі ласка, выбіралі гэтую спэцыяльнасьць вы альбо маці?”
(Гарчыкава Ганна: ) “Напэўна, больш маці. А я ўжо пагаджалася зь ёю”.
(Карэспандэнт: ) “Колькі каштуе адукацыя?”
(Герчыкава Алена: ) “Васемсот сорак даляраў”.
(Карэспандэнт: ) “Гэта многа ці мала?”
(Герчыкава Алена: ) “Дастаткова. Праблематычна плаціць, але вучыцца трэба”.
Які ўзровень платы за навучаньне ў цэлым па краіне? Адказвае старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў у пытаньнях адукацыі, культуры, навукі й навукова-тэхнічнага прагрэсу Ўладзімер Здановіч:
(Здановіч: ) “Ведаеце, я такое пытаньне ставіў намесьніку прэм’ер-міністра. Адказ прыкладна такі. Сярэдняя па краіне 1200 умоўных адзінак. А плянка ад ніжняга да верхняга ўзроўню недзе ад 600 да 1800 у.а. – у залежнасьці ад формы навучаньня. Таму што ёсьць, па-першае, розныя факультэты, рознай складанасьці. А яшчэ ёсьць розныя формы навучаньня – дзённая, вячэрняя і завочная. Таму плянкі вось такія”.
Паводле спадара Здановіча, парадак платы за навучаньне вызначаны прэзыдэнцкім указам. Як ацэньваюць яго бацькі сёлетніх абітурыентаў?
(Спадарыня: ) “Дзеці сёлета ў такім роздуме, на такім раздарожжы… Калі шчыра, то мала хто зь дзяцей мог сам зрабіць выбар – “вось я туды хачу”. Усё вырашаюць бацькі. Таму што бацькі глядзяць на свой гаманец”.
(Спадар: ) “Заробак жадае быць лепшым, самі ведаеце, які ён на вёсцы. Дзесьці ў паляводчай брыгадзе мізер зарабляюць”.
(Спадарыня: ) “Дакумэнты на платнае падалі. Зараз думаем: пройдзем ці не. Гэта адно. Другое – думы бацькоў, якім трэба плаціць такія вялікія сумы...”
(Карэспандэнт: ) “А якія тут сумы?”
(Спадарыня: ) “Сказалі, што каля двух мільёнаў рублёў”.
Гэта – за год навучаньня ў Беларускім дзяржаўным тэхналягічным унівэрсытэце. А на некаторых факультэтах суседняга Белдзяржунівэрсытэту амаль столькі ж плацяць за адзін толькі семэстар...