Радыё Свабода Міністар замежных справаў Эстоніі Ўрмас Паэт заявіў пра неабходнасьць вызваленьня асуджаных у Беларусі актывістаў незарэгістраванай арганізацыі «Партнэрства» і адзначыў магчымасьць пашырэньня сьпісу беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ў''езд у краіны Эўразьвязу.
Паводле эстонскага міністра, «існуе сур''ёзная занепакоенасьць, што ў сучаснай Эўропе адбываюцца палітычныя рэпрэсіі, якія калі не паводле маштабу, то паводле духу, нагадваюць сталінскія часы».
Урмас Паэт нагадаў, што Эўразьвяз мае магчымасьць дапаўняць сьпіс асобаў, якім забаронены ў''езд у краіны Зьвязу. Міністар падкрэсьліў, што ў яго могуць быць унесеныя імены асобаў, асабіста адказных за палітычныя рэпрэсіі.