Радыё Свабода На наступным тыдні спаўняецца 15-я гадавіна правалу жнівеньскага путчу. Гэтая падзея 1991 году прывяла да краху камуністычнай сыстэмы і распаду СССР. Свой погляд на прычыны путчу і яго паразы выклаў у інтэрвію Свабодзе былы прэзыдэнт Савецкага Саюзу Міхаіл Гарбачоў. Прапануем вам паслухаць некаторыя ягоныя думкі.
Якімі былі матывы дзеяньняў путчыстаў, чаго яны дамагаліся насамрэч?
На гэтае пытаньне Міхаіл Гарбачоў адказаў:
(Гарбачоў: ) “Цяжка сабе ўявіць, калі пачынаеш рэформы, што будзе ўсё ісьці гладка і ўсё лепш з кожным днём. Трэба падчас пераменаў пераадольваць цяжкія перавалы. Мы іх ужо пераадольвалі. Гэта разумелі і людзі, якія арганізавалі путч. Яны спрабавалі ў канцы 1990-га году паставіць пытаньне аб адхіленьні Гарбачова, яны ўзьнімалі гэтыя пытаньні на красавіцкім пленуме 1991-га году. Яны бачылі, што іх час скончыўся. Ім не хацелася разьвітвацца з уладай і ўсім, што яна ім давала. Вось іх матывы і іх стымулы.
Мы тады ўжо знайшлі шляхі вырашэньня галоўных пытаньняў, шляхі працягу далейшага дэмакратычнага аднаўленьня СССР. Сарваць гэты працэс і стала мэтай путчыстаў.
Путчысты – гэта вярхушка намэнклятуры. Прычым рэакцыйнай часткі намэнклятуры, бо частка намэнклятуры падтрымала пераўтварэньні. А гэта была рэакцыйная частка, якая хацела ўзяць рэванш і вярнуць усё назад”.
Зараз шмат хто з кіраўнікоў путчу кажа, што хацелі сваімі дзеяньнямі ўратаваць Савецкі Саюз. Ці згодзен былы прэзыдэнт СССР з такой ацэнкай?
(Гарбачоў: ) “Дзяржаўны пераварот – гэта тое, што яны ня здолелі адстаяць публічна перад грамадзтвам і пайшлі на пераварот, на патаемныя справы. Ну і праваліліся. Як бы ні было цяжка, але людзі не хацелі вяртацца да сталінскіх парадкаў, таму путч і праваліўся. Ну а што тычыцца заяваў саміх путчыстаў, то раю ўсім, каго гэта цікавіць, супаставіць тое, што яны казалі на сьледзтве пасьля арышту, як яны пракліналі сябе, як яны выбачаліся, у тым ліку ў лістах да мяне, з тым, што яны сталі казаць потым па падказцы розных палітолягаў”.
Ці шкадуюць грамадзяне краінаў СНД, былых рэспублікаў СССР з прычыны распаду адзінай краіны, ці жадаюць аднавіць яе? Як гэта бачыцца былому прэзыдэнту гэтай краіны?
(Гарбачоў: ) “Сярод большай часткі насельніцтва і так званай эліты гэтых краінаў, ня кажучы ўжо пра Прыбалтыку, я нешта не ўбачыў асаблівай прагі вярнуцца назад ці асаблівага шкадаваньня, што няма Савецкага Саюзу. Людзі кажуць, што трэба было зрабіць усё, каб захаваўся СССР – так, гэта ёсьць. Але апытаньня паказваюць, што за вяртаньне СССР зараз выступаюць 5-7%. Гэта ўжо гістарычнае пытаньне”.