Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 9 жніўня
“Комуніст”, 1936 год. Падаецца перадрук перадавіцы з “Правды” “Умець распазнаваць ворага”:
“У Менску, у рэдакцыі цэнтральнай газеты “Звязда”, доўгі час працаваў актыўны трацкіст Розенблюм. Ён здолеў ашукаць рэдактара газеты Стэрніна і прабаваў скарыстаць апарат цэнтральнай газеты ў контррэвалюцыйных мэтах. Ліслівасцю, падхалімствам, субутыльніцтвам ён дабіўся таго, што Стэрнін зрабіў яго фактычным гаспадаром у газеце”.
“Звязда”, 1946 год:
“Табакаводы Палесся пачалі выбарную ўборку махоркі. У гэтым годзе махоркай была занята плошча ў 760 гектараў. Найбольш высокія ўраджаі атрымліваюць у калгасах Брагінскага раёна. 62 калгасы занялі гэтай культурай 300 гектараў добра падрыхтаванай зямлі. Высокі ўраджай махоркі атрымаюць сельгасарцелі “Парыжская комуна”, “Чырвоная гара”, “Вольны шлях”, імені Тэльмана і іншыя. У бліжэйшы час пачнецца здача махоркі дзяржаве”.
“Имя”, 1976 год. З нагоды сьмерці Ўладзімера Алоўнікава Юлія Андрэева пытаецца:
“Чаму ж ні тэлебачаньне, ні радыё не паведамілі пра гэтую сумную падзею? Ці, прынамсі, паведамілі так, што аніхто не пачуў. З пачаткам “сэзону гуркоў” тэлеграф пагалосак робіцца ненадзейным, а таму нават сёй-той з блізкіх, што сядзелі па дачах, не пасьпеў разьвітацца зь нябожчыкам. А тым больш – той самы народ, для якога і ў імя якога ствараў кампазытар. Калі, канечне, сама беларуская культура – ня плод інтэлігенцкіх мрояў”.