Радыё Свабода Францыя і Злучаныя Штаты падрыхтавалі праект рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН, якая заклікае да неадкладнага спыненьня агню ў зоне блізкаўсходняга канфлікту. Лібан і іншыя арабскія краіны крытыкуюць прапанаваны праект. Прадстаўнік Лібану пры ААН Нахад Махмуд заявіў учора.
(Махмуд: ) "Нашае галоўнае пярэчаньне – гэта тое, што праект рэзалюцыі не заклікае да вываду ізраільскіх войскаў зь Лібану і гэта нібыта дае ім права на тое, што зьяўляецца незаконным".
Праект заклікае радыкальную групоўку “Хізбалу” да неадкладнага спыненьня атакаў, а Ізраіль – да спыненьня ўсіх наступальных апэрацыяў. У дакумэнце таксама гаворыцца аб стварэньні буфэрнай зоны на поўдні Лібану, зараз гэты раён кантралюе “Хізбала” і менавіта там вядуць баявыя дзеяньні ізраільскія злучэньні. Прапануецца, каб там былі толькі міратворцы ААН і рэгулярнае лібанскае войска.
Расейскі пасол у ААН Віталь Чуркін заклікаў арабскія краіны уважліва прачытаць праект рэзалюцыі Рады бясьпекі і пераканацца, што яна выгадная Лібану. Зьмест праекту рэзалюцыі патлумачыла дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс.
(Райс: ) "Рэшэньне не прадугледжвае поўнага вываду ізраільскіх войскаў на першым этапе. Гэтая рэзалюцыя патрабуе спыненьня баявых дзеяньняў, прынамсі, спыненьня наступальных баявых дзеяньняў, ракетных удараў – таго, ад чаго пакутуе мірнае насельніцтва. Пазыцыя Злучаных Штатаў палягае ў тым, каб даць ясна зразумець, што спыненьне баявых дзеяньняў не азначае вяртаньня да ранейшай сытуацыі. Рэзалюцыя грунтуецца на гэтым разуменьні. Зараз мы ўбачым, хто за мір, а хто супраць".
Папа Бэнэдыкт XVI заклікаў бакі канфлікту да прымірэньня і спыненьня агню.
(Папа Рымскі: ) "Сутыкаючыся з горкім фактам, што пакуль галасы, якія заклікаюць да неадкладнага перамір’я, застаюцца непачутымі, я адчуваю патрэбу паўтарыць свае звароты, заклікаючы ўсіх зрабіць ўнёсак ва ўсталяваньне справядлівага і трывалага міру".
Учора адбылося пасяджэньне ізраільскага ўраду, на якім абмяркоўвалася ваенная і дыпляматычная сытуацыя. Па яе выніках віцэ-прэм’ер Шымон Пэрэс заявіў:
(Пэрэс: ) "Я мяркую, што мы будзем працягваць абараняць сябе, як мы рабілі дагэтуль, і мы будзем чакаць, што зьбіраецца рабіць Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяй. Мы спадзяемся, што яны прымуць правільнае рашэньне".