Радыё Свабода Як паведаміла сёньня прэсавая служба МЗС Латвіі, за пэрыяд ад 21 чэрвеня, калі Латвія зрабіла бесплатнымі ўязныя візы ў Латвію для грамадзянаў Беларусі, да 3 жніўня грамадзянам Беларусі была аформлена 5 131 віза. 41 чалавеку было адмоўлена ў атрыманьні візы, што складае 0,8 працэнта ад агульнай колькасьці пададзеных дакумэнтаў.
Найчасьцей адмовы рабіліся з наступных прычынаў: калі мэта паездкі, указаная ў візавых дакумэнтах, не адпавядала фактычнай; калі не былі пададзены ўсе неабходныя дакумэнты й калі асоба падавала пра сябе непраўдзівыя зьвесткі.
Пасольства Латвіі робіць усё магчымае дзеля таго, каб у часе прыняцьця дакумэнтаў і іх выдачы не ўтвараліся чэргі, – паведамляе прэсавая служба МЗС Латвіі.
Пасольства Латвіі робіць усё магчымае дзеля таго, каб у часе прыняцьця дакумэнтаў і іх выдачы не ўтвараліся чэргі, – паведамляе прэсавая служба МЗС Латвіі.