Вярхоўная Рада Ўкраіны сабралася й чакае свайго роспуску

Радыё Свабода А 18-й гадзіне распачалося надзвычайнае паседжаньне Вярхоўнай Рады Ўкраіны. Яе сьпікер Аляксандар Мароз распавёў дэпутатам пра больш як 2-гадзінныя афіцыйныя кансультацыі з прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам -- з удзелам лідэраў усіх парлямэнцкіх фракцыяў. Упершыню ва Ўкраіне было афіцыйна абвешчана, што кансультацыі маюць прадметам роспуск Рады.
Перад гэтым прэсавая сакратарка Віктара Юшчанкі паведаміла, што прэзыдэнт увечары выступіць з тэлезваротам да ўкраінскага народу. Мяркуецца, што ён а 21-й гадзіне менскага часу абвесьціць пра роспуск Вярхоўнай Рады і датэрміновыя выбары.

Толькі што Вярхоўная Рада прагаласавала за тое, каб не разыходзіцца да пачатку трансьляцыі прэзыдэнцкага звароту. На паседжаньні ўжо гучалі заклікі да імпічмэнту Віктару Юшчанку.