Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларускія газэты 25 ліпеня ў розныя гады.
“Сялянская ніва”, 1926 год. Нехта Тодар Аўлас піша:
“Панна Морычоўна вучыцелька, што з Цяцерак пераехала ў Барадзенічы, ніяк ня можыць даць рады з дрыўмі на апал школы і ейнай кватэры. Кажнае палена дроў у яе ідзець у печ пад номерам. Дзеці ў школе яе ня слухаюць. У часе лекцыяў прымераюць сабе капялюш вучыцелькі… Дык вось ведайце людзі якія каля нас польскія дахтары і польскія вучыцелькі”.
“Бацькаўшчына”, 1956 год:
“Толькі камуністыя хлусьліўцы могуць цьвердзіць, што дзесяткі тысяч пазнанскіх работнікаў пайшлі на масавы штрайк у выніку індывідуальных правакацыяў пэўнае колькасьці гэтак званых варожых замежных агентаў. Гэтыя працоўныя масы пайшлі на штрайк таму, што дзеля гэтага былі створаны адпаведныя сацыяльныя перадумовы — голад, холад, перамучаньне ад непасільнае працы… — гэта значыць сума ўсяго таго, што мае назоў гэтак званай плянавае гаспадаркі камунізму”.
“Голас Радзімы”, 1976 год. Пётар Судакоў даводзіць:
“Па аб’ёму і тэмпах жыллёвага будаўніцтва Савецкі Саюз займае першае месца ў свеце. Кватэр у нашай краіне будуецца больш, чым у Вялікабрытаніі, Францыі, Федэратыўнай Рэспубліцы Германіі, Італіі і іншых краінах “Агульнага рынку”, разам узятых. У Заходняй Еўропе, Злучаных Штатах Амерыкі ўвесь час павышаецца кватэрная плата. Зараз на яе ў працоўных сем’ях ідзе не менш трэцяй часткі сямейнага бюджэту… У нашай краіне такога не можа быць. Навасёлы па-ранейшаму атрымліваюць кватэры бясплатна і без павышэння тарыфу штомесячнай кватэрнай платы”.