Беларускія ўцекачы зь Лібану: “Усе, хто можа, адтуль зьяжджаюць…”

Валер Каліноўскі, Менск Пра свае уражаньні ад падзеяў у Лібане распавядаюць грамадзяне Беларусі, эвакуаваныя сёньня рэйсам самалёта “Белавія” з Дамаску.
(Спадарыня: ) “Ну а бачылі мы вельмі шмат - бамбаваньні, самалёты, выбухі, забітыя сем’і…”

(Спадар: ) “На жаль, наш горад разбураны, горад Бэльбэк… Наш дом захаваўся, але вакол усе будынкі разбураныя… Мы пакутавалі, пакуль вярталіся сюды”.

(Спадарыня: ) “Зноў разбурана краіна, якая спрабуе столькі гадоў аднавіцца. Людзі плачуць, людзі супраць “Хізбала”, але ў той жа час - што робіць Ізраіль? Яны бамбяць мірныя раёны, расстрэльваюць калёны людзей, якія эвакуіруюцца з поўдня Лібану”.

(Спадарыня: ) “Чула грымоты, бачыла шмат дыму, усё было ў дыме…”

(Спадарыня: ) “Мы чулі адзін раз абстрэл і адзін раз бачылі дым над Трыпалі пад час бамбаваньня. Усе, хто можа, адтуль зьяжджаюць, там застаецца вельмі мала людзей”.