Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 14 ліпеня
“Беларуская справа”, 1926 год:
“Сяляне і работнікі! Памятайце аб сваей радні і таварышах, што сядзяць за кратамі вастрогаў! Дамагайцеся амністыі. Зьбірайце подпісы і перасылайце іх у “Міжпартыйны камітэт дзеля барацьбы за амністыю для палітычных вязьняў у Польшчы”. Ведайце, што толькі тады, калі шырокія масы працуючых, калі кожны з нас падасьць свой голас, — урад будзе змушаны даць амністыю”.
“Знамя юности”, 1956 год:
“Падчас будаўніцтва Віцебскай гідраэлектрастанцыі на Заходняй Дзьвіне ўтворыцца вялізнае вадасховішча. Воды Віцебскага мора разальюцца на многія квадратныя кілямэтры на тэрыторыі Сураскага, Веліскага і іншых раёнаў. Каб ачысьціць дно будучага мора, неабходна высекчы на значнай плошчы лес. Гэтую працу распачаў Віцебскі леспрамгас. Ва ўрочышча Дудзіна, якое апынецца пад вадой, даставілі магутную тэхніку… Няспыннай плыньню нарыхтаваная драўніна ідзе на новабудоўлі Віцебску”.
“Советская Белоруссия”, 1966 год:
“Нядаўна на вуліцах Гомелю зьявіўся навюткі незвычайны аўтобус. Пафарбаваны ён на колер яркай зеляніны й слановай косткі. І назву ён мае — “Гамяльчук”. Навінку гэтую вырабілі на Гомельскім заводзе гандлёвага абсталяваньня. Дырэктар заводу А.М.Лапіцкі запрасіў агледзець кавярню на колах… У аўтобусе дваццаць адно месца. Ягоная хуткасьць — семдзесят кілямэтраў на гадзіну… Нядаўна з Масквы прыйшла на завод радасная вестка: даручылі вырабіць першую партыю кавярняў на колах”.