Радыё Свабода, Менск Рэакцыя старшыні Партыі камуністаў беларускай Сяргея Калякіна на прысуд Аляксандру Казуліну.
(Калякін: ) “Беспрэцэдэнтна жорсткі прысуд, які абсалютна не адпавядае рэальнасьці... Сама справа не цягнула нават на адміністрацыйную адказнасьць. Па ўсёй верагоднасьці, тут мае месца асабістая помста Аляксандра Лукашэнкі Казуліну. І другая рэч – гэта ясны сыгнал для намэнклятуры, што, калі яна неяк торгнецца або яшчэ нешта, усіх чакае вельмі жорсткая расправа”.