Радыё Свабода Гісторыкі сьведчаць, што ў 1705-м годзе, увайшоўшы ў Полацак са сваімі войскамі, цар Пётр Першы вырашыў наведаць Сафійскі сабор, які быў тады ўніяцкім храмам. На адным з абразоў ён убачыў незнаёмае аблічча, і настаяцель храма мусіў патлумачыць, што гэта полацкі арцыбіскуп Язафат Кунцэвіч, забіты праваслаўнымі вернікамі ў 1623-м годзе. Убачыўшы, якую пашану тут аддаюць уніяцкаму сьвятару, праваслаўны расейскі цар аддаў загад зруйнаваць полацкі Сафійскі сабор і ўласнаручна зарубіў настаяцеля шабляй.
Усяго пяцёра манахаў прынялі 12-га ліпеня гвалтоўную сьмерць паводле загаду Пятра Першага, і грэка-каталікі шануюць іхную памяць, называючы полацкімі пакутнікамі. І таму пілігрымку зь Віцебску заўсёды ладзяць такім чынам, каб у бліжэйшую да 12-га ліпеня нядзелю дайсьці да полацкае Сафіі, дзе звычайна адбываецца імша.
Учора напярэдадні выправы імшу служылі на Ўсьпенскай горцы ў Віцебску – гэта якраз тое месца, дзе загінуў вуніяцкі арцыбіскуп Язафат Кунцэвіч, праз сто зь лішкам гадоў прызнаны сьвятым. Паводле віцебскага грэка-каталіцкага сьвятара айца Зьміцера, у пілігрымку сабраліся некалькі соцень чалавек.
(Айцец Зьміцер: ) “Прыехалі з Полацку, з Маладэчна, з Менску, з Воршы таксама, са Львова сёстры ёсьць. Не пускаюць нас у Сафію сёлета, дык пад Сафійскім саборам будзем маліцца за праслаўленьне пакутнікаў, за сьвятасьць царквы, за беларускі народ, за нашу будучыню”.