Радыё Свабода Пасол Беларусі ў Польшчы Павел Латушка быў выкліканы ў польскае МЗС з прычыны забароны на ўезд на тэрыторыю Беларусі старшыні таварыства "Wspólnota Polska" прафэсара Анджэя Стэльмахоўскага.
Пра гэта “Польскаму радыё” паведаміў прэс-сакратар МЗС Анджэй Садась.
8 ліпеня на памежным пераходзе “Кузьніца Беластоцкая – Брузгі” беларускія памежнікі не пусьцілі ў Беларусь некалькіх сэнатараў Польшчы і прафэсара Стэльмахоўскага. Асаблівае абурэньне польскага МЗС выклікаў той факт, што навуковец меў беларускую візу, але яна была ануляваная беларускімі памежнікамі без дакладнага тлумачэньня прычынаў.