Радыё Свабода Сёньня Басманны суд Масквы пачаў разгляд крымінальнай справы грамадзяніна Беларусі Юрася Іванюковіча. Яго вінавацяць у “вандалізьме — пашкоджаньні будынкаў”. Пасьля заяўленых хадайніцтваў суд перанёс разгляд справы на 20 ліпеня.
Нагадаем, 9 траўня Юрась Іванюковіч напісаў маркерам на шыльдах, якія знаходзяцца на сьцяне амбасады Беларусі ў Расеі, заклікі “Жыве Беларусь!” і “БТ хлусіць!”. Тлумачыць Юрась Іванюковіч:
(Іванюковіч: ) “Я ішоў па Марасейцы 9 траўня. Убачыў амбасаду, яна была ўся ў чырвона-зялёных колерах. Яны яе так размалявалі. Мяне крыўда ўзяла, і я напісаў з патрыятычных пачуцьцяў. Мяне вартаўнік тады затрымаў. Проста нехта з амбасады патэлефанаваў кудысьці наверх, таму яны ўзяліся за гэта ўсур’ёз”.
Юрась Іванюковіч сказаў, што не разумее расейскай мовы. Сёньня на судзе спадар Маркелаў запатрабаваў перакладчыка для свайго падабароннага.
(Маркелаў: ) “Гэта першы прэцэдэнт у расейскай справе, калі суд будзе карыстацца перакладчыкам зь беларускай мовы. Гэта ўжо нейкі прарыў, што беларуская мова афіцыйна прызнаная як мова, якая можа выкарыстоўвацца ў судовай справе. Мой падабаронны зусім не разумее, у чым яго вінавацяць наагул. Абвінаваўчы акт, які яму далі, — там памылка на памылцы. Ніводзін нармальны беларус, як вы разумееце, не перакладзе “Жыве Беларусь” як “Живёт Беларусь”. Узьнікла абсурдная сытуацыя, калі з абсурднай, мелкай справы ўзьніклі праблемы міждзяржаўных, міжнацыянальных дачыненьняў”.
Паводле адваката Станіслава Маркелава, надпісы былі зробленыя на шыльдзе беларускай амбасады, і гэта ўласнасьць Беларусі. Аднак падчас усёй крымінальнай справы ні разу не запрашаліся прадстаўнікі амбасады. Спадар Маркелаў мяркуе, што дыпляматы нават і ня ведаюць, што ёсьць такая крымінальная справа.