Польскіх сенатараў не пусьцілі ў Беларусь

Радыё Свабода, Горадня У суботу прыкладна а 20-й гадзіне на памежным пераходзе “Кузьніца Беластоцкая – Брузгі” беларускія памежнікі адмовілі ва ўезьдзе ў Беларусь Анджэю Стэльмахоўскаму, кіраўніку "Спульноты Польскай", кіраўніку бюро сэнатараў Артуру Казлоўскаму, а таксама яшчэ двум польскім сэнатарам.
Усе яны ехалі ў Горадню на сустрэчу зь сябрамі Саюзу палякаў Беларусі, якія падтрымліваюць Анжаліку Борыс, і якіх не прызнаюць беларускія ўлады.