Радыё Свабода Гэта зьвязана з тым, што Фінляндыя — краіна, якая старшынюе ў Эўрапейскім Зьвязе ў другой палове году, ня мае сваёй амбасады ў Беларусі. Таму фіны зьвярнуліся да нямецкіх дыпляматаў з просьбаю ўзяць на сябе неабходныя прадстаўнічыя функцыі.
У першай палове 2006 году, калі ў Эўразьвязе старшынявала Аўстрыя, функцыі кантактнага прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі выконвала Латвія.