Радыё Свабода Крызіс на адным з буйнейшых у Беларусі вытворчым аб’яднаньні — салігорскім “Беларуськаліі” — стаў прычынай рэзкага зьніжэньня заробкаў ня толькі шахтараў, але й працаўнікоў іншых сфэраў. Нягледзячы на тое, што ў нязначных аб’ёмах здабываюць калій усе чатыры руднікі, кіраўніцтва “Белкалію” выпраўляе ў вымушаныя адпачынкі работнікаў прадпрыемства. Імпартэры мінэральных угнаеньняў па-ранейшаму адмаўляюцца падпісваць кантракты зь Беларускай калійнай кампаніяй на ўмовах беларускага боку, які заявіў пра істотнае падвышэньне коштаў на калійную соль.
Як паведамілі работнікі “Беларуськалію”, другі месяц запар выплата заробкаў праводзіцца з затрымкай на дваццаць дзён. Пры гэтым самыя высокааплатныя катэгорыі шахтараў, прыбытак якіх наўпрост залежыць ад выпрацаванай нормы, за час вымушанага прастою атрымалі ўтрая меншы заробак: замест ранейшых больш як двух мільёнаў рублёў – толькі 800 тысяч. Пры гэтым пытаньне з рэалізацыяй калійных угнаеньняў застаецца нявырашаным. Гаворыць прадстаўнік незалежнага прафсаюзу гарнякоў Дзяніс Талпека:
(Талпека: ) “Трохі праца ідзе. Прадукцыя адгружаецца на лякаматывы, у вагоны, але саставы стаяць у Воршы, у Баранавічах, яшчэ недзе. Але нікуды яны да пакупнікоў ня рухаюцца. Іншымі словамі, цягнікі стаяць у Беларусі й соль ніхто не купляе. Працуюць, я так думаю, каб проста працаваць”.
Адзін з былых лідэраў гарняцкага руху Віктар Бабаед не выключае, што крызіс на “Белкаліі” мае шмат у чым штучнае паходжаньне. Спадар Бабаед расказвае: вока на звышпрыбытковае прадпрыемства даўно паклалі ў Расеі, а жаданьне Беларускай калійнай кампаніі зарабляць грошы ў абыход расейскіх пасярэднікаў шмат каго ў Маскве нэрвуе. Але рашэньне беларускага ўраду падвысіць кошты на калій у сярэднім на 40 даляраў за тону, як лічыць Віктар Бабаед, спрашчае расейцам задачу.
(Бабаед: ) “Калі “Беларуськалій” выйшаў са складу Маскоўскай калійнай кампаніі, замест таго, каб выкупіць акцыі, атрымалася тое, што і мусіла атрымацца,— расейскія кампаніі занялі беларускі рынак”.
(Карэспандэнт: ) “Ці можна казаць, што калі такая эканамічная палітыка будзе працягвацца і надалей, то рынак збыту можна страціць увогуле?”
(Бабаед: ) “Гэта так, але я думаю, што тут вядзецца гульня з боку расейскіх кампаніяў. Ужо была не адна спроба выкупіць “Беларуськалій”, але ж ён вельмі дорага каштаваў, вялікі прыбытак быў ад гэтага прадпрыемства. А калі яго адужаць, яно прыйдзе ў заняпад — і вось тады яго можна будзе купіць за грашы”.
Эканаміст Леанід Заіка прагназуе, што непазьбежнае падвышэньне коштаў на расейскі прыродны газ прывядзе да яшчэ большых наступстваў у эканамічным сэктары. І пацерпяць, перадусім, прадпрыемствы, якія давалі казьне асноўныя валютныя паступленьні. Сярод іх — нафтаперапрацоўчыя заводы ў Мазыры й Наваполацку, Беларускі мэталюргічны завод у Жлобіне і салігорскі “Беларуськалій”.
(Заіка: ) “Увогуле ў беларуска-расейскіх стасунках прасочваецца такая цікавая тэндэнцыя: як толькі падвышаюцца кошты на нафту, натуральна, што мусяць расьці цэны і на газ. А ў дачыненьні да Беларусі яны не расьлі. Мы атрымлівалі, былі пэрыяды, да 1—2 мільярдаў даляраў дадаткова за год коштам продажу перапрацаванай нафты. А цяпер расейцы добра паглядзелі й дасканала ўсё пралічылі”.
Праблемы са збытам калійных угнаеньняў у “Беларуськалію” пачаліся ў красавіку, калі ўзьніклі цэнавыя рознагалосьсі з Кітаем — асноўным спажыўцом калійных угнаеньняў. Кітайскія пастаўшчыкі абвінавацілі Беларусь у неадэкватным падвышэньні коштаў на мінэральныя ўгнаненьні ў параўнаньні зь мінулым годам — ад 200 даляраў да 245 за кожную тону. У выніку рознагалосьсяў аб’ём экспарту калійных угнаеньняў ужо зьнізіўся на 25% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась.