Радыё Свабода Швайцарыя ўвяла фінансавыя санкцыі супраць 36 беларускіх чыноўнікаў. Адпаведную заяву пра далучэньне да санкцыяў Эўразьвязу адносна арышту банкаўскіх рахункаў і нерухомасьці беларускага чынавенства зрабіла кіраўніцтва дэпартамэнтаў па міжнародных дачыненьнях і эканоміцы ўраду Швайцарскай канфэдэрацыі. Рашэньне тычыцца і беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі.
Як вынікае з дакумэнту, асобы альбо фінансавыя інстытуты Швайцарыі, якія супрацоўнічалі зь Беларусьсю ці валодаюць інфармацыяй пра двухбаковыя эканамічныя апэрацыі, павінны неадкладна паведаміць пра гэта ў адпаведныя інстанцыі. Швайцарыя забараніла фінансавую дапамагу Беларусі ад 1996 году.