Юры Дракахруст, Прага Напярэдадні ўпершыню за апошнія 9 месяцаў ізраільскія войскі ўвайшлі ў Паласу Газы. Іх мэта – вызваленьне капрала ізраільскага войска Гілада Шаліта, захопленага ў мінулую нядзелю. Як сёньня разьвіваліся падзеі?
(Дракахруст: ) “У Газе пачаліся сапраўдныя баявыя дзеяньні. Ізраільскае войска арыштавала больш за 60 палестынскіх палітыкаў, у тым ліку 7 міністраў ураду руху ХАМАС, у прыватнасьці намесьніка кіраўніка ўраду Насэра Шахера, а таксама 20 чальцоў палестынскага парлямэнту. Паводле тлумачэньняў ізраільскіх уладаў, гэтыя асобы затрыманыя не для таго, каб абмяняць іх на захопленага ізраільскага вайскоўца, а таму, што Ізраіль лічыць радыкальны рух ХАМАС адказным за захоп Гілада Шаліта”.
(Вядоўца: ) “Юры, а як палестынцы расцэньваюць гэтыя дзеяньні Ізраілю?”
(Дракахруст: ) “Кіраўніцтва Палестынскай аўтаноміі вінаваціць Ізраіль у калектыўным пакараньні ўсяго насельніцтва Паласы Газы за дзеяньні асобных людзей. Прадстаўнікі ХАМАС расцэньваюць затрыманьні палестынскіх палітыкаў як абвяшчэньне вайны”.
(Вядоўца:) “Юры, апрача арышту палестынскіх палітыкаў якія яшчэ крокі робіць ізраільскае войска?”
(Дракахруст: ) “Учора былі нанесеныя авіяўдары па электрастанцыі, падарваныя тры масты, сёньня ізраільская авіяцыя абстраляла ў Газе некалькі машынаў, а таксама лягераў груповак ХАМАС і “Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы”. Прэм’ер-міністар Ізраілю Эхуд Ольмэрт заявіў: “Мы пайшлі на крайнія меры, каб вярнуць Гілада дамоў. Ніхто з прычынных да тэрору не пазьбегне пакараньня”. Ён падкрэсьліў, што Ізраіль ня мае намеру зноў акупаваць Газу. Нагадаю, што Ізраіль вывеў свае войскі і ліквідаваў габрэйскія паселішчы ў Газе ў верасьні летась”.
(Вядоўца: ) “А ці ёсьць нейкія чыньнікі, якія б спрыялі вырашэньню цяперашняга крызісу?”
(Дракахруст: ) “Хутчэй навідавоку чыньнікі, якія спрыяюць яго эскаляцыі. Сёньня на Заходнім беразе Ярдану быў забіты яшчэ адзін закладнік-ізраілец. Цела 18-цігадавага габрэйскага пасяленца, захопленага таксама ў мінулыя выходныя, было знойдзенае ў Рамале. Самае небясьпечнае, што канфлікт, здаецца, пачынае выходзіць за дзяржаўныя межы. Сёньня ізраільскія самалёты праляцелі над рэзыдэнцыяй прэзыдэнта Сырыі Башара Асада. Паводле прадстаўніцы ізраільскага войска, гэта было зроблена з прычыны “падтрымкі, якую Сырыя дае руху ХАМАС. Гэта выклікае надзвычайную занепакоенасьць усясьветнай супольнасьці: дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заклікала бакі да стрыманасьці, Эўразьвяз накіраваў адмысловага пасланьніка на Блізкі Ўсход".