Радыё Свабода Выступаючы на тэлеканале СNN, Дзяржаўны сакратар ЗША прапанавала на сустрэчы міністраў замежных спраў краінаў – удзельніц сустрэчы “вялікай васьмёркі”, абмеркаваць беларускае пытаньне.
“Мы павінны абмеркаваць важнасьць дэмакратычнага разьвіцьця як у Расеі, якая, спадзяемся, пацьвердзіць свае абавязаньні дэмакратычнага разьвіцьця, гэтак і ў Беларусі, а таксама ў краінах, дзе толькі нядаўна ўбачылі дэмакратычныя пэрспэктывы” – сказала Кандаліза Райс.