Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У часе сэсіі ПАРЭ, якая адбываецца ад 26 да 30 чэрвеня ў Страсбуры, некалькі разоў закраналася беларускае пытаньне. Прамаўляючы ў часе прэсавай канфэрэнцыі, прэзыдэнт ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэн заявіў, што наведае Беларусь у верасьні сёлета. Ён выступіў супраць поўнай ізаляцыі Беларусі і падкрэсьліў, што неабходна ўзмацняць сувязі паміэ ПАРЭ і дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Старшыня Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн заявіў таксама пра магчымасьць паляпшэньня адносінаў з афіцыйным Менскам. У прыватнасьці, старшыня ПАРЭ сказаў:
(Ван дэр Ліндэн: ) "Мы гатовыя зьмяніць нашую палітыку ў дачыненьні да Беларусі, як толькі беларускія ўлады прымуць тыя абавязаньні, якія тычацца ўсіх краінаў – сяброў Рады Эўропы. Як прэзыдэнт Парляманцкай Асамблеі Рады Эўропы, я маю намер наведаць Беларусь у верасьні, у тым выпадку, калі будуць выкананыя пэўныя ўмовы".
Ван дэр Ліндэн таксама адзначыў, што ён не зьяўляецца прыхільнікам поўнай ізаляцыі Беларусі, паколькі недзяржаўныя арганізацыі, студэнты, апазыцыйныя дэмакратычныя сілы вымагаюць падтрымкі эўрапэйскай супольнасьці. Старшыня Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы сказаў, што мае намер сустрэцца ў Санкт-Пецярбургу са сьпікерам беларускага парлямэнту:
(Ван дэр Ліндэн: ) "На мой погляд, гэта добрая магчымасьць давесьці нашае меркаваньне і асудзіць, гэтым разам у Санкт-Пецярбурзе, арышты некаторых апазыцыйных лідэраў"
Між тым прадстаўнік Расеі – краіны, якая старшынюе цяпер у ПАРЭ – старшыня Рады Фэдэрацыі Фэдэральнага сходу РФ Сяргей Міронаў, зьвяртаючыся ўчора да дэпутатаў Асамблеіі, заклікаў не ўжываць ў дачыненьні да Беларусі “двайных стандартаў”.
(Міронаў: ) “Ці трэба ісьці за дрэннымі прыкладамі міжнароднай практыкі, калі адна з эўрапейскіх краінаў без адпаведна абгрунтаваных прычынаў становіцца дзяржавай-ізгоем. Мы спадзяемся, што высілкі сяброў Рады Эўропы, накіраваныя на пошук кантактаў зь Беларусьсю, будуць пасьяпховымі. Бо ізаляцыя гэтай краіны азначае фактычна ізаляцыю беларускага народу. Санкцыі супраць кіраўніцтва заўсёды ператвараюцца ў санкцыі супраць народу. Гэта не эўрапйескі мэтад. У ізаляцыі нават сьціплыя парасткі дэмакратыі завянуць”.
Між тым ва ўхваленай рэзаюцыі аб замежных дачыненьнях Рады Эўропы (Resolution 1506 (2006)) гаворыцца: “Мы шкадуем, што Беларусь не зрабіла ніякага прагрэсу што тычыцца фундамэнтальных прынцыпаў Рады Эўропы, да якой гэтая краіна хоча далучыцца. ПАРЭ прапаноўвае запрасіць Беларусь падпісаць Эўрапейскую канвэнцыю правоў чалавека і прыняць юрысдыкцыю Эўрапейскага суду перад тым, як стаць сябрам Рады Эўропы”.