Я. Колас: "Усе мае сілы я аддам на служэнне народу ў імя ажыццяўлення тых вялікіх чалавечых ідэалаў, за якія змагаўся наш бессмяротны Ленін і да якіх вядзе нас геніяльны Сталін”.

Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісала газэты ў мінулым 29-га чэрвеня
“Пастанавіць, што неабходна асабіста выклікаць у ЗАГС абодвух сужэнцаў, якія скасоўваюць шлюб, і ставіць адзнаку ў іхныя пашпарты — аб скасаваньні шлюбу” (1946)

“Рабочий”,1936 год. Пастанова ЦВК і СНК СССР:

“Дзеля зьмяненьня дзейных законаў аб шлюбе, сям’і й апякунстве, дзеля змаганьня зь лёгкадумным стаўленьнем да сям’і й сямейных абавязкаў, пры скасаваньні шлюбаў пастанавіць, што неабходна асабіста выклікаць у ЗАГС абодвух сужэнцаў, якія скасоўваюць шлюб, і ставіць адзнаку ў іхныя пашпарты — аб скасаваньні шлюбу. Павысіць аплату рэгістрацыі скасаваньня шлюбаў: першае скасаваньне — 50 рублёў, другое — 150 рублёў, трэцяе і наступныя — 300 рублёў”.

“ЛіМ”, 1946 год. Якуб Колас з нагоды прысуджэньня яму Сталінскай прэміі:

“Прыношу маю шчырую падзяку Ураду СССР, які ацаніў маю літаратурную дзейнасць і надаў мне гэтае высокае званне. Усе мае сілы я аддам на служэнне народу ў імя ажыццяўлення тых вялікіх чалавечых ідэалаў, за якія змагаўся наш бессмяротны Ленін і да якіх вядзе нас геніяльны Сталін”.

“Советская Белоруссия”, 1966 год. Група народных мастакоў БССР з нагоды 2-й усесаюзнай мастацкай лятарэі:

“У фонд лятарэі ўключаныя новыя віды выйгрышаў — гарнітуры сучаснай мэблі з дэкаратыўным убраньнем жылога інтэр’еру, кнігі па выяўленчым мастацтве, альбомы рэпрадукцыяў, экскурсійныя пуцёўкі ў Маскву, Ленінград, Кіеў і іншыя гарады… Значны ўнёсак у фонд выйгрышаў… лятарэі зрабілі і мы, беларускія мастакі. Найвышэйшай для нас узнагародай будзе, калі нашы працы спадабаюцца ўдзельнікам лятарэі”.