Радыё Свабода Сёньня ў Маскве адбыліся перамовы прэм’ер-міністра Расеі Міхаіла Фрадкова з кіраўніком ураду Беларусі Сяргеем Сідорскім. На сустрэчы зь ініцыятывы беларускага боку гаварылі пра пастаўку расейскага газу ў Беларусь у 2007 годзе. На пачатку перамоваў Міхаіл Фрадкоў заявіў, што бакі абмяркуюць “найбольш актуальныя пытаньні супрацоўніцтва”. Сустрэча прэм’ераў пачалася за дзьве гадзіны да паседжаньня Саўміну так званай саюзнай дзяржавы й праходзіла за зачыненымі дзьвярыма.
На прэсавай канфэрэнцыі па выніках паседжаньня саюзнага Саўміну прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў заявіў, што ўмовы паставак расейскага газу ў Беларусь у 2007 годзе пакуль ня ўзгодненыя й праца працягнецца на ўзроўні экспэртаў абедзьвюх краінаў. Паводле Міхаіла Фрадкова, падчас перамоваў расейскі бок “пацьвердзіў свае пазыцыі адносна цаны газу” і будзе зыходзіць з унівэрсальнай схемы пры вызначэньні цаны. У рамках пагадненьня пра газ разглядаецца магчымае стварэньне сумеснага прадпрыемства дзеля кіраваньня беларускай газатранспартнай сыстэмай.
Паводле беларускага прэм’ера Сяргея Сідорскага, падчас сустрэчы кіраўнік “Газпрому” Аляксей Мілер падвёў вынікі працы адмысловай групы, і ягоная справаздача мае “здавальняючы характар”. Там, між іншым, выпрацоўваюцца падыходы да стварэньня сумеснага прадпрыемства для транспарціроўкі газу. Паводле Сяргея Сідорскага, па часе рабочая група зробіць канкрэтныя прапановы наконт схемаў рэалізацыі паставак і цаны газу на 2007 год. Ён заявіў, што атрыманы раней праект кантракту на пастаўкі газу беларускі бок накіраваў “Газпрому” на дапрацоўку.
Напярэдадні расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін на нарадзе з расейскімі пасламі акрэсьліў новыя прыярытэты замежнай палітыкі. Адносна СНД гэта “пераход на прынцыпы, прынятыя ва ўсясьветнай эканоміцы й гандлі й заснаваныя на цьвярозым разьліку”. Уладзімер Пуцін выказаў зьдзіўленьне, што “натуральныя і празрыстыя рашэньні пра перавод разьлікаў зь некаторымі суседзямі на рынкавую аснову выклікае часам экзальтаваную рэакцыю”.
Гэтую ж тэму працягнуў у сваім выступе на саюзным Саўміне расейскі прэм’ер Міхаіл Фрадкоў. Ён заявіў, што саюзнае будаўніцтва неабходна адаптаваць да новых рэаліяў усясьветнай эканомікі. А вось Сяргей Сідорскі настойваў на забесьпячэньні роўных умоваў для бізнэсу і суб’ектаў гаспадараньня абедзьвюх краінаў.
Нагадаем, напярэдадні кіраўнік “Газпрому” Аляксей Мілер і віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка ўзгаднілі кандыдатуру ацэншчыка для беларускіх прадпрыемстваў, у якіх зацікаўлены “Газпром”. Сярод іх – “Белтрансгаз” і Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. Паводле расейскага боку, гэтымі актывамі Беларусь зможа цягам некалькіх гадоў кампэнсаваць чатырохразовае падвышэньне цаны на газ і паступова падрыхтавацца да рынкавых цэнаў. Адначасова беларускі ўрад правёў перамовы ў Ашхабадзе пра закупкі туркмэнскага газу за ніжэйшыя, чым у “Газпрому”, цэны.
У 2004 годзе Расея на кароткі тэрмін адключала Беларусі газ. Перад прэзыдэнцкімі выбарамі расейскі бок дазволіў Беларусі плаціць каля 47 даляраў за тысячу кубамэтраў газу. Пасьля выбараў “Газпром” заявіў пра падвышэньне цэнаў да 200 даляраў за тысячу кубамэтраў.